Аб сайце
Структура сайта
Магчымасці
На прапанаваным да Вашай увагі сайце размешчаны матэрыялы ў дапамогу зацікаўленым у пазнанні Роднай мовы і літаратуры
Сайт абапіраецца на каталог тэстаў па беларускай мове, адпаведных праграме сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, змяшчае каталог літаратурных твораў, відэакаталог і шмат іншай карыснай інфармацыі
На сайце арганізавана магчымасць праходжання тэстаў па беларускай мове з далейшай іх карэкцыяй, прадугледжана магчымасць весці онлайн дыялог
Белорусский язык? Сейчас объясню!
Вывучаем беларускую мову
Паводле Небоженко М. В.
Кепска размаўляеце па-беларуску, таму з дзяцінства размаўляеце па-расейску?
Маўляў, бо мёртвая мова, ніхто на ёй не гаворыць. – Стань першым! І прыкладам для іншых – калі яны не пачнуць тут жа размаўляць, то прынамсі задумаюцца.
"Гэта мова калхозу і апазіцыі". – Вы адсталі ад трэнду! Сёння беларуская мова – мова культуры, інтэлігенцыі, а таксама мова для кожнага беларуса на ўсе выпадкі жыцця! Размаўляць па-беларуску – гэта сучасна, годна і модна!
Папаўняйце свой слоўнікавы запас
Пачніце з пасіўных спосабаў: чытайце кнігі, глядзіце агучаныя па-беларуску фільмы, слухайце беларускамоўную музыку, чытайце беларускамоўныя сайты і газеты, усталюйце на кампутары праграмы з беларускім інтэрфейсам. На сайтах, дзе гэта дасяжна, пераключайцеся на беларускую мову. Тое самае – з банкаматамі, інфакіёскамі і г.д.
Пішыце па-беларуску
Калі вам складана пачаць размаўляць – пачніце з пісьмовай мовы. Мэйлы, эсэмэскі, паведамленні ў інтэрнэце, допісы ў сацсетках. Пры гэтым вы маеце час абдумаць напісанае, зазірнуць у слоўнік. Вашыя знаёмыя пачнуць звыкацца да Вас-беларускамоўнага, а вы знойдзеце новых беларускамоўных знаёмых.
Звяртайцеся па-беларуску да незнаёмцаў
Наведвайце беларускія імпрэзы
Чуць жывую мову – вельмі важна, каб хутчэй авалодаць ёй самому. Да таго ж, на такіх імпрэзах вы можаце здабыць новыя знаёмствы – і пашырыць свой беларускамоўны асяродак. Яшчэ адзін спосаб – вандроўкі з беларускамоўнымі экскурсаводамі і краязнаўцамі.
Пачніце ўжываць мову ў побыце
Спачатку ў сям’і, потым на працы – у звыклых вам асяродках. Будзьце гатовыя тлумачыць зноўку і зноўку людзям прычыны такога пераходу. Прасіце падтрымаць вас у гэтым. Памятайце, што расейскамоўныя беларусы цудоўна вас разумеюць, калі вы звяртаецеся да іх па-беларуску. Старайцеся размаўляць павольна і прыгожа – каб суразмоўцам было яшчэ прасцей разумець вас. Гэта яшчэ болей прыхіне людзей да вас.
Пазнаёмцеся з дасведчанымі носьбітамі мовы
Патлумачце ім, што толькі вучыцеся. Папрасіце выпраўляць памылкі ў вашым маўленні і лексіцы. Уважліва слухайце, як гаворыць дасведчаны чалавек. Прасіце яго тлумачыць незразумелыя словы.
Набярыцеся цярпення
Для таго, каб пачаць не толькі размаўляць, але і думаць, сніць сны па-беларуску, вам спатрэбіцца час. Але мэта таго варта, бо разам з моваю вам адкрыецца ўнікальны беларускі сусвет!