Сцэнар мерапрыемства “Беларускія прысмакі”
Сцэна ўпрыгожана ў выглядзе беларускай хаты. У цэнтры стаіць стол, пакрыты вышываным абрусам, на стале беларускія стравы: гаршкі з бабкай, каўбасы сялянскія, калдуны са смятанай, печаны яблык, хрушчы з бульбы, збан з квасам і іншае
Вядучы 1. Вітаем вас, шаноўныя сябры, у гасціннай беларускай хаце!
Вядучы 2. Сёння мы з вамі бліжэй спазнаем традыцыі беларускай нацыянальнай кухні.
Вядучы 1. Цудоўную і багатую спадчыну маюць беларусы. Яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Гаварыць пра яе можна бясконца.
Вядучы 2. Нам зразумела, што мы, моладзь – працяг папярэдніх пакаленяў і падмурак для будучых.
Вядучы 1. Сення мы карыстаемся спадчынай продкаў, шануем і ўслаўляем свой родны край.
Вядучы 1
Урывак з рамана Ніла Гілевіча “Родныя дзеці”
Мой край, мой рай бульбянажытны!
Зеленадолы, залаты!
Як спеў матулі-старажытны,
Як песня любай - малады!
Якіх ты меў на зайздрасць свету
І цесляроў, і маляроў,
І летапісцаў, і паэтаў,
І музыкантаў-дудароў!
Вядучы 2
…Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,-
То ўмее ён і смачна з’есці
І - адпаведна – згатаваць!
Таму дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу-
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!
Слова настаўніка Цудоўную, багатую спадчыну маюць беларусы. яна стваралася нашымі продкамі на працягу стагоддзяў. Гаварыць пра яе можна бясконца… Мне вельмі хацелася, каб сённяшняе мерапрыемства дапамагло вам уявіць традыцыйнае жыццё нашых продкаў, каб вы больш даведаліся пра звычаі і абрады беларусаў, звязаныя з харчаваннем. А дапамогуць нам у гэтым творчыя групы літаратараў, кулінараў і гісторыкаў.
Вядучы 1
Як светла стала ў нашай хаце,
Аж вокны зіхацяць яе.
У сенцы хлеб выносіць маці –
Яму пашану аддае.
А памяць пільная вяртае
Хвілінку тую паз гады –
Як рэжа, стоячы , матуля
На лусты бохан малады.
( Падаецца на ручніку хлеб)
Вядучы 2
Хлеб – аснова ўсяго.
З хлебам ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле. Хлеб-сімвал павагі да людзей. Хлебам –соллю беларусы сустракаюць дарагіх гасцей.
Вядучы 1. Хлеб - неад’емная частка нашай нацыянальнай кухні, наша штодзённая ежа. Цяжка ўявіць сабе беларуса, які не спажывае хлеб. Смак нашага чорнага хлеба адчуеш толькі тады, калі некаторы час будеш пазбаўлены магчымасці яго есці.
(Слова літ-ам)
Верш “Адценне слоў” Пімен Панчанка (чытае 2 юнак)
Адценне слоў – не глупства,
Ты ім не пагарджай.
Скарынка. Скіба. Луста.
Акраец. Каравай.
Акраец – шлях, дарога
І зайцаў хлеб лясны.
Скарынка - сум, трывога
І боль былой вайны.
А скіба – дзень вясновы.
Ралля. Плугі. Сяўба.
Наш хлеб - жыцця аснова,
Працяг і барацьба.
Гісторыкі Па наяўнасці хлеба меркавалі пра дастатак працоўнай сям’і.
Беларусы выхоўвалі павагу і беражлівыя адносіны да хлеба з дзяцінства. Калі кавалачак яго ці крошкі выпадкова падалі са стала, то яго шаноўна падымалі, прасілі прабачэння ў Бога, абціралі і з’ядалі самі; калі кавалак быў вялікі, яго аддавалі хатняй жывёле, але ніколі не выкідвалі. Здзеквацца з хлеба – вялікі грэх.
Слова настаўніка
Вядучы 1 Шмат добрых слоў сказалі мы пра хлеб.
Вядучы 2 А вось другім сваім хлебам беларусы лічаць бульбу.
На прыканцы . Пасля пажаданняў вучняў
Вядучы 1
Народ, беларускі народ
І любіць прыгожыя святы.
Дзе столькі вясёлых, цудоўных прыгод
І стол накрываюць багаты.
Вядучы 2
А стравы такія, што нашы дзяды
Калісьці яшчэ гатавалі
Нашчадкі да нашых часоў праз гады
Рэцэпты тых страў захавалі.
Мы верым, што звычаі нашы жывуць,
Майстэрства народа не згасне.
Няхай жа традыцыі нашы жывуць
І ў песнях, і ў святах, і ў кухні.
(Слова літ-ам)
О бульба! Мы цябе ўслаўляем,
свой стол без бульбы не ўяўляем!
Ты, бульба, хлеб другі ў нас.
Спажыўных рэчываў запас.
А з печы бульба маладая
То ж – смаката , яшчэ й якая
Ды з салам смажаным, з цыбуляй,
З пятрушкай, кропам!
Дзе ж вы чулі, каб не кранулі беларуса
Такія стравы – як спакуса!
Дык не дарма, відаць, нас з вамі
Завуць жартоўна бульбашамі.
І беларусу нават дзіўна,
Што ў бульбы не яго радзіма,
А што яна амерыканка,
Але ж у нас не самазванка,
Бо прапісалася, як трэба.
Навек на беларускай глебе
І ў цяжкі час, мы добра помнім,
Што толькі бульба нас карміла,
Яе ж вялікасць заслужыла,
Каб ёй дастойны ўзвесці помнік.
(Гісторыкі )
Сапраўды , у Беларусі бульба з’явілася зусім нядаўна – каля двухсот гадоў назад. Завезлі яе ў Еўропу з Амерыкі
Бульбу вырошчваюць і спажываюць ва ўсёй Еўропе, але самая смачная расце ў нас, на Беларусі: прыродна-кліматычныя ўмовы спрыяюць вывядзенню сартоў з высокім утрыманнем крухмалу і выдатным смакам.
Бульба практычна не знікае са стала беларусаў ва ўсе поры года. Яе вараць і тушаць, пякуць і запякаюць, фаршыруюць і начыняюць. З яе гатуюць супы, салаты, піражкі, хрушчы і яшчэ шмат чаго смачнага. Беларусы ведаюць каля тысячы страў з бульбы.
Кулінары А цяпер паслухайце некаторыя карысныя парады, якія дапамогуць прыгатаваць бульбу: (чытаюць вядучыя па чарзе)
- Каб бульба, звараная ў лупінах, лягчэй ачышчалася, патрэбна адразу пасля варкі абліць яе халоднай вадой.
- Каб смажаная бульба была хрумсткай, саліць яе патрэбна ў канцы прыгатавання.
- Бульбу лепш варыць у лупінах, у ей больш захоўваецца вітамінаў.
- У варанай бульбе наогул захоўваецца больш вітамінаў, чым у смажанай.
- Смажаная бульба горш пераварваецца страўнікам.
- Менш губляецца вітаміна С, калі варыць бульбу на пары.
- Каб ачышчаная бульба зварылася хутчэй і стала рассыпчатай, яе патрэбна трымаць пад струменем вельмі халоднай вады.
- Каб цёртая бульба для аладак не пацямнела, уліце ў яе крыху гарачага малака, ці дабаўце нацёртую сырую цыбуліну.
- Калі патрэбна хутка зварыць бульбу, пакладзіце ў ваду лыжку маргарыну.
- Саліць бульбу лепш за 5-10 хвілін да канца варкі, дзякуючы чаму ў бульбе захаваецца больш мінеральных солей.
- Бульбу лепш варыць на невялікім агні. Калі агонь вялікі, зверху бульба разварваецца і рассыпаецца, а ўсярэдзіне сырая.
- Адвараная бульба будзе смачнейшай, калі дабавіць у ваду 2-3 долькі часнаку, лаўровы ліст ці крыху кропу.
Настаўнік .Гісторыя нашай беларускай кухні сапраўды багатая. І як называліся раней стравы і што елі нашы продкі Нашы гісторыкі падрыхтавалі шмат цікавай інфармацыі з гісторыі нашай кухні.
З гісторыі нацыянальнай кухні:
1. Шматвяковую багатую і цікавую гісторыю мае беларуская кухня. Спрадвеку беларусы падтрымлівалі цесныя сувязі з рускімі, украінцамі, палякамі, літоўцамі і латышамі. І заканамерна, што беларуская кухня зрабіла ўплыў на кухні гэтых народаў. І наадварот. Пра гэта сведчаць і агульныя назвы адных і тых жа страў, кулінарных вырабаў і напояў, розных кухонных рэчаў і посуду. Вядома, напрыклад, што літоўцы і латышы перанялі беларускае слова талакно, а беларусы — літоўскае слова луста. Крупнік мае агульную назву ў палякаў, літоўцаў. А традыцыйная страва беларусаў верашчака папулярная і ў Латвіі. Добра вядомая беларуская зацірка ў рускай, літоўскай, польскай і ўкраінскай кухнях.
2. Беларусы, як і іншыя славянскія народы, здаўна займаліся земляробствам. Жыта, пшаніца, ячмень, авёс, грэчка, гарох — найстаражытнейшыя культуры на Беларусі. У паўсядзённым харчаванні беларусаў выкарыстоўваліся збожавыя і гародніна, што вырошчваліся і вырошчваюцца на палях і агародах. Печаны жытні і іншыя вырабы з жытняй мукі на працягу многіх стагоддзяў панавалі ў харчаванні насельніцтва. У беларусаў з дзяцінства выхоўваліся да хлеба павага і беражлівасць. З ім ішлі на радзіны, у сваты, на вяселле і іншыя ўрачыстасці. Хлебам-соллю сустракалі дарагіх гасцей. Самы старажытны хлебны выраб у славян — каравай. У беларусаў каравай і ў нашы дні з’яўляецца абавязковым на вяселлі. Звычайна ён мае круглую форму, зверху ўпрыгожваецца фігуркамі птушак, жывёл, чалавечкаў з цеста. Падаецца каравай на вяселлі напрыканцы ўрачыстай трапезы як сімвал матэрыяльнага дастатку.
3. У 20-30-я гады былі распаўсюджаны такія стравы, як талакно, жур (аўсяны кісель), крупнік, пячона (каша з пшана), калатуха, поліўка, верашчака (мясная страва). З жытнімі і бульбянымі блінамі часта ўжывалі тоўчанае семя льну і каноплі, шкваркі, гурочны і капусны расол. Шырокае распаўсюджанае ў беларускай кулінарыі да 50-х гадоў ХХ стагоддзя мелі замяняльнікі хлеба: сачні, драчоны, скавароднікі. Іх рыхтавалі таксама з жытняй, ячменнай і зрэдку пшанічнай мукі. Скавароднікі пяклі з кіслага цеста. Сачні рабілі больш тонкія, чым скавароднікі, але таўсцейшыя за бліны. Для прыгатавання сачней (тоўстых мучных бліноў) часта выкарыстоўвалі начынку: бульбу, яблыкі, вішні, слівы і інш. Для драчон бралі сыроватку або свежае малако, а таксама хлебны, кляновы або бярозавы квас. Цеста рабілі больш вадкім, чым для выпечкі хлеба.З лепшых гатункаў мукі пяклі хрусты, каржаны, пернікі, з квашанага цеста рабілі пірагі (з грыбамі, яйкамі, ягадамі).
4. З мучных страў найбольш папулярнымі былі клёцкі, зацірка, кулеш, лапша, наліснікі, ламанцы, з крупяных — крупнік, панчак, гушча. Іх падавалі з мясам, смажаным салам, малаком, маслам. Асабліва разнастайныя ў Беларусі стравы з бульбы, якую да сённяшняга часу называюць другім хлебам. Бульбяная бабка, камы, дранікі, калдуны, капытка, поліўка, тушанка.
У старабеларускіх крыніцах часта ўзгадваюцца розныя расліны, якія выкарыстоўваліся ў якасці прыпраў: пастарнак, мята, пятрушка, кмен, кроп, хрэн, мак. Многія лічаць, што беларусы да Х стагоддзя былі вегетарыянцамі. Але гэта не так. Здаўна найбольш распаўсюджаным было свіное мяса. На сялянскім стале кілбасы, вяндліна і іншыя прадукты з мяса з’яўляліся ў святы і падчас сямейных урачыстасцей. У паўсядзённым харчаванні мяса служыла толькі “прыправай” да крупяных страў і гародніны. З мясных страў рыхтаалі ў сёлах пячысты, вантрабянку, студзяніну, паляндвіцу, кілбасу сялянскую.
5. З глыбокай старажытнасці каровіна малако, тварожны сыр з’яўляліся ўлюбёнай стравай славянскіх народаў. Масла і смятану падавалі да аладак, дранікаў, бабкі. З тварагу рабілі сыр, сырніцу.
У вялікай пашане ў беларусаў былі грыбы — свежыя, сушаныя, салёныя, марынаваныя, а таксама лясныя ягады — чарніцы, дурніцы, суніцы, брусніцы, маліны, журавіны .Садавіну і ягады сушылі, мачылі, з іх гатавалі разнастайныя напоі -- бярозавік, мядуху, кляновік, збіцень. Сярод вегетарыянскіх страў найбольш распаўсюджанымі былі кулага з чарніц або дурніц з дамешкам пшанічнай мукі і цукру, саладуха — каша з жытняй або пшанічнай мукі і соладу. Здаўна славянскія народы рыхтавалі напоі з мёду. У паўсядзённым жыцці ўсе саслоўі ўжывалі квас. Яго рыхтавалі з хлеба жытняга, жытняй, ячменнай, аўсянай мукі і соладу.
6. Вельмі многія звычаі, асабліва да 1917 года, былі звязаныя з прыгатаваннем спецыяльных абрадавых кулінарных вырабаў, страў і напояў. Сярод шматлікіх абрадаў. Самы багаты канечне ж вясельны стол. А сярод сямейных урачыстасцей, прысвечаных рэлігійным святам, вылучаліся Каляды і Вялікдзень. Стол тады ў кожнай сям’і быў вельмі багаты і адрозніваўся ад паўсядзённага. Цікава нагадаць пра застольныя традыцыі, якія існавалі з даўніх часоў. У кожнай сям’і прытрымваліся не толькі адпаведнага рэжыму ў хатнім харчаванні, але і пэўнага адпрацаванага этыкету. Малодшыя члены сям’і ніколі не садзіліся за абедзенны стол раней за старэйшых. Падчас ежы ніколі не чуваць было прыхлёбванняў, прычмокванняў. Гутарак за сталом таксама не вялі.
Настаўнік Майстры беларускага слова – паэты, і пісьменнікі таксама звярталіся ў сваёй творчасці да апісання беларускага стала. Гэта мы можам адшукаць у паэме Я.Коласа “Новая зямля”, нарысе У.Караткевіча “Зямля пад белымі крыламі”, у рамане ў вершах Ніла Гілевіча “Родныя дзеці” . Урыўкамі з гэтага твора мы працягнем нашу паэтучную старонку. Слова літаратарам
(Чытаюць вершы)
У беларускай літаратуры шмат ёсць твораў-прысвячэнняў нацыянальным стравам. Раман у вершах “Родныя дзеці” — адзін з іх. І мы пачынаем эстафету выразнага чытання -- урыўка з гэтага рамана.
Настаўнік: Вось ты ў гасцях — і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш—зараз па два скрылі!
Далей працягваюць чытаць вучні з кожнага століка па чарзе.
1. А побач зірк! — як цуд, як казка— 2. Калі ж дапаў да вантрабянкі--
З каляндрай, перцам, часнаком- Цягаць стамілася рука!
Ляжыць вясковая каўбаска, Глядзіш — а ўжо кіндзюк крывянкі
Таксама ўвітая дымком! На блюда выклалі з гаршка!
К таму ж падсохла на гарышчы — О,гэны зверху і сысподу
Дык толькі плеўка шапаціць! Наскрозь усмажаны каўтух!
Умэнт кальцо з паўметра знішчыў— За чатырох змалоў — уходаў!
Адно раз’ятрыў апетыт! (Хоць сам ты лічыш, што за двух)
3. Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
І ў паясніцы,-- а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
І парай дыхае пад столь.
З бакоў запечаная ўмеру,
У бульбе скварачкі тырчаць...
І так жа ўслед пайшла на змену —
Хоць замычы — каб не маўчаць!
4.“Усё!—сказаў.—На гэтым дзякуй!”
А на абрус -- нясуць бліны
Да іх — мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:
“Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?”
І неўпрыкмет на два-тры вочкі
Паслабіў пас на жываце.
5. Ужо не здыхацца! Падпёрла—
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам ... ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!
Калдун!.. Духмяны, самавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх —
Смятанкай свежаю паліты!..
Ну што? І зноў глядзіш, як звер?
6. І адчуваеш, адчуваеш:
Няхай хоць з гэтуль у труну-
А не зганьбуеш, не стрываеш—
Дасі прытул і калдуну!
Дасі!.І добра зробіш, браце!
І не ўпікай дарма сябе!
Ты за ядой — як і на працы:
На малацьбе ці на касьбе!
Кулінары . А мы хацелі б падзяліцца некаторымі рэцэптамі беларускай кухні
(Чытаюць рэцэпты)
Конкурсы
Настаўнік. Крыху мы з вамі засумавалі. Але ж сёння ў нас свята.А на свяце без конкурсаў, гульняў не абысціся. А зараз прапануем пытанні для знаўцаў беларускай кухні. Адносіны беларусаў да ежы, да застолля знайшлі свае адлюстраванне ў беларускіх народных прыказках. Зараз я прапаную вам прыказкі, якія вы павінны злучыць. (злучаюць , зачытваюць)
1. Дзе каша і аладка, … (там будзе і грамадка).
2. Кашу маслам ... (не сапсуеш).
1. Сыты галоднаму ... (не таварыш).
2. Будзе час- … (будзе квас).
1. Як ем - …(і глух, і нем )
2. Чалавек галодны..(ні на што не годны)
1. Смачна было, …(ды блізка дно).
2. Як зварыш, …(так і з'ясі).
1. На смачны кусочак… (знойдзецца раточак).
2. Хлеб свежы…(смачны для ежы).
1. Калі хлеб у возе, … (то няма бяды ў дарозе).
2. Хто як працуе ... (той так і есць)
1. Госць, не дзьміся,… (еш, што ў місе).
2. Без капусты…. (на стале пуста).
Конкурс 2 А цяпер адгадаем загадкі
-
Вадкае, а не вада, белае, а не снег. (Малако)
-
Што ў вадзе родзіцца і ў вадзе расходзіцца? (Соль)
-
Чорненькае, маленькае ў караля на абедзе (Перац)
-
Белы, як снег, салодкі, як мёд (Цукар)
-
Без чаго найбяднейшы чалавек вячэраць не сядзе (Без лыжкі)
-
Не разаб’еш гаршчок, не з’ясі і кашы (Арэх)
-
Чорны колер, вінны смак, каменнае сэрца (Вішня)
-
Усіх нас корміць, а сама есці не просіць (Зямля)
Конкурс 3 Віктарына
Што такое талакно?
Перашая страва з мукі і малака. Мае агульную назву ў рускай , літоўскай , украінскай мовах. Што гэта за страва?
Як называецца посуд для прыгатавання цеста?
Конкурс 4
Наша свята падыходзіць да завяршэння. Пажаданні ад вучняў
Заключнае слова настаўніка
Настаўнік: Вось і заканваецца наша свята. Вельмі хочацца, каб вам, дарагія дзеці, вам, паважаныя госці, штосьці запомнілася, каб вы пакарысталіся нашымі рэцэптамі. На развітанне пажадаем, каб сталы ў нашых хатах былі багатымі, а душы і сэрцы—добрымі і шчодрымі.
Ад кожнага століка вучні па чарзе гавораць зычанні.
-
Каб доўгія гады жылі, здаровыя былі і на нас не забываліся
-
Няхай будзе так, як добрыя людзі кажуць
-
Каб жылося, былося, елася і яшчэ больш хацелася
-
Будзь вясёлы, як сват на вяселлі, здаровы, як вада, багаты, як зямля
-
На доўгі век, на добрае здароўе
-
Я зычу вам таго, чаго і сабе жадаю.
- Хлеб – усяму галава
- - Колькі ні думай, а лепш хлеба- сам не прыдумаеш.
- - Без золата пражывеш, а без хлеба- не.
- - Без солі не смачна, без хлеба не сытна.
- - Маліна то маліна, але каб хлеба скарына.
- - Без кавалка хлеба кепская бяседа.
- - Калі ёсць хлеба край, то і пад кустом рай.
- - Хлеб над усім пануе.
- - Хлеб у доме гаспадар, на працы – друг, к дарозе - таварыш
- - Зямля- маці, а хлеб -бацька.
Вось ты ў гасцях – і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш – за раз па два скрылі!
А побач – зірк! – як цуд, як казка –
З каляндрай, з перцам, з часнаком –
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком!
К таму ж падсохла на гарышчы –
Дык толькі плеўка шапаціць!
Умэнт кальцо з паўметра знішчыў
Адно раз’ятрыў апетыт!
Калі ж дапаў да вантрабянкі –
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш – а ўжо кіндзюк крывянкі
На блюда выклалі з гаршка!
О, гэны зверху і сысподу
Наскрозь усмажаны каўбух!
За чатырох змалоў – уходаў!
(Хоць сам ты лічыш, што за двух.)
Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
І ў паясніцы, – а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
І парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаная ў меру,
У бульбе скварачкі тырчаць... –
І так жа ўслед пайшла на змену –
Хоць замычы – каб не маўчаць!
«Усё!– сказаў. – На гэтым дзякуй!»
А на абрус – нясуць бліны
І к ім – мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:
«Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?»
І неўпрыкмет на два-тры вочкі
Паслабіў пас на жываце...
Ужо не здыхацца! Падпёрла –
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам... ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!
Калдун! Духмяны, сакавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх –
Смятанкай свежаю паліты!..
Ну, што? Ізноў глядзіш як звер?
І адчуваеш, адчуваеш:
Няхай хоць згэтуль у труну –
А не зганьбуеш, не стрываеш –
Дасі прытул і калдуну!
Дасі!.. І добра зробіш, браце!
І не ўпікай дарма сябе!
Ты за ядой – як і на працы:
На малацьбе ці на касьбе!
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць, –
То ўмее ён і смачна з’есці
І – адпаведна – згатаваць!
Таму – дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу –
І беларускаму палетку,
І беларускаму сталу!
І цмокні ў ручку гаспадыні,
Каб сонцам пырснула яна,
І ўскінь яшчэ – а то астыне! –
Ускінь на сэрца... калдуна!..
Н.Гілевіч “Родныя дзеці”
Вядучы 1. Нельга не закрануць сёння і любімы фрукт беларусаў – яблык. Яблыкі здаўна былі добра знаёмай садавіной, і без іх не абыходзілася ніводная святочная бяседа. Але справа была, вядома ж, не толькі ў смакавых якасцях яблыкаў — народ ведаў і цаніў цудадзейную сілу гэтага дарунка прыроды.
Вядучы 2. Нездарма ж нарадзілася мноства прыказак і прымавак пра яблыкі: - - "Любую немач яблыкам заядзім",
- "Месяц жнівень яблыкамі пахне",
-"На другі Спас і жабрак яблык з'есць".
Вядучы 1. Нездарма ў народзе кажуць, што за дзень трэба з’ядаць два яблыкі. Адзін – раніцай – для прыгажосці, другі – увечары –для здароўя.
Вядучы 2. Які ж яблык лічыцца самым смачным?
Вядучы 1. Вядома ж, той, што вырас у сваім садочку, пасаджаны сваімі рукамі.
Вядучы 2. А чым жа запівалі ежу нашы продкі?
Вядучы 1. Беларускія напоі….. -яны заўседы прысутнічаюць на стале , адны з іх ужываюцца перад ежай для апетыту, другія – пасля ежы ў якасці дэсерту, трэція – для задавальнення смагі. Самым распаўсюджаным напоем на працягу шмат стагоддзяў у беларусаў быў хлебны квас.
Вядучы 2. Яго ўжывалі амаль што ўвесь год, але больш усяго летам. Адным з распаўсюджаных напояў з’яўляецца бярозавы ці кляновы сок.
Вядучы 1. У вясну сок спускалі з бяроз, прасякаючы кару. У ствале рабілі надрэз, куды забівалі клінок у выглядзе маленькай лапаткі, па якой сок сцякаў у падстаўленую пасудзіну.
Вядучы 2. Пілі сок як у свежым, так і ў кіслым выглядзе. Бярозавы сок злівалі ў бочкі, дабаўлялі крыху цукру, па жаданні маглі дабавіць разынак, зачынялі і ставілі ў халоднае месца. Пачыналі піць у летнюю пару.
Вядучы 1. Са свежых або сушаных ягад, яблыкаў, ігруш, сліў варылі кампоты, адвары, кісялі. Вельмі распаўсюджанымі былі адвары з ліпавага цвету, малінніку, мяты, зверабою, бруснічніку, чабору.
Вядучы 2. Гэтыя адвары маглі піць як чай, а маглі ўжываць у народнай медыцыне пры лячэнні розных захворванняў.
Вядучы 1. Напрыклад, журавінавыя морсы і кампоты добра ўжываць пры прастудзе. Па-першае, журавіны аказваюць гарачкапаніжальны эфект, па-другое, цудоўна праганяюць смагу. А журавінавы сок, змешаны з мёдам, не толькі дапамагае змагацца з ангінай, але і павышае імунітэт.
Вядучы 2. А цяпер інфармацыя для самых цікаўных слухачоў – гэта старажытныя назвы беларускіх страў паводле твораў Уладзіміра Караткевіча. Ці знойдзеце знаёмыя сярод іх? (вядучыя чытаюць па чарзе)
Мачанка – страва з сала, мяса ці каўбасы, падкалочаная мукой
Хрушчы – мучны выраб, печыва
Лядоўня – склеп з лёдам для захоўвання прадуктаў
Наліснікі – тонкія бліны з пшанічнай мукі
Панцак – суп з пярловых круп
Локшыны – самаробныя макароны.
Крупеня – грыбны суп з пярловымі крупамі
Кулага – густая каша з мукі, аздобленая ягадамі
Жур – негусты аўсяны кісель.
Збіцень – гарачае пітво з мёдам і спецыямі.
Ламанцы – даўняя мучная страва..
Пячыста – усякае смажанае мяса.
Узвар – адвар з ягад, траў і інш.
Галушка –круглы камяк, скачаны з нечага мяккага.
Лёк – селядцовы расол
Поліўка – дужа тлусты гарачы суп, падбоўтаны мукой
Праснакі -прэсны хлеб
Клёцкі з душамі - вялізныя клёцкі з цёртай бульбы, начыненыя мясам
Алей- сланечнікавае масла
Халаднік – халодны суп з мясам і гуркамі.
Гушча наліваная – пшанічная каша, залітая гарачым малаком
Беразавік - сок бярозавы
Рабінаўка, кляноўка - лячэбная настойка на дваццаці сямі травах.
Вядучы 1. На прыканцы нашага выступлення мы хочам сказаць, што ганарымся сваёй цудоўнай Радзімай, стараемся зберагчы яе традыцыі.
Вядучы 2. І пажадаць вам, каб на вашых сталах заўсёды стаялі смачныя і самыя найлепшыя беларускія стравы, якія не заменіш нічым.
Народ беларускі, гасцінны народ. І любіць прыгожыя святы,
Дзе столькі вясёлых, цудоўных прыгод, дзе стол накрываюць багаты.
А стравы такія, што нашы дзяды калісьці яшчэ гатавалі,
Нашчадкі да нашых часоў праз гады рэцэпты тых страў захавалі.
Мы верым, што звычаі нашы не ўмруць, майстэрства народа не стухне
Няхай жа традыцыі нашы жывуць і ў песнях, і ў святах, і ў кухні.
Дзякуем за ўвагу!